Рыа-Салада (прыток Параны)
Ры́а-Сала́да[1] (ісп.: Río Salado — «салёная рака») — рака ў Аргенціне, правы прыток ракі Парана. У верхнім цячэння мае назву Гуанчыпас, потым Хурамента або Рыа-дэ-Пасахэ[1]. Даўжыня ракі складае каля 1300[1] (2210[2]) км. Плошча вадазбору каля 160 000 (124 200[2]) км². Выток ракі знаходзіцца на ўсходніх схілах Цэнтральных Андаў. Цячэ па раўніне Гран-Чака, падзяляючыся на рукавы, часам змяняючы рэчышча. У засушлівы час месцамі перасыхае і ператвараецца ў сістэму салёных азёр і балот. Упадае ў Парану каля горада Санта-Фэ. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 15[1] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 53,6[2] км³. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Найбольшы ўзровень вады ў студзені—красавіку[2]. Рака суднаходная ў перыяд дажджоў. У вярхоўі непадалёк ад горада Сальта пабудавана вадасховішча. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia