Рыгор Аляксеевіч Качаткоў
Рыгор Аляксеевіч Качаткоў (1 лютага 1904. вёска Шмялёўка, Цяцюшскі раён, Татарстан — 15 кастрычніка 1968) — беларускі акцёр. Народны артыст Узбекістана (1946), народны артыст Беларусі (1954). БіяграфіяСкончыў тэатральнае вучылішча пры Яраслаўскім тэатры драмы (1924). Працаваў у тэатрах Іванава, Валгаграда, Бішкека, Ташкента, Масквы, Вільні. У 1941 годзе акцёр Ташкенцкага тэатра Чырвонай Арміі Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі. З 1950 года — у Рускім драматычным тэатры Беларусі. Адначасова ў 1962—1967 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. ТворчасцьВыконваў драматычныя і характарныя ролі. Артыстычны густ і мастацтва выкарыстання грыму рабілі яго вобразы натуральнымі і партрэтна завершанымі. Сярод роляў у Дзяржаўным рускім тэатры Беларусі: Калеснікаў і Карнілаў («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Траян («Пад адным небам» А. Маўзона), Чарнуха («Што пасееш, тое і пажнеш» В. Палескага), Кент («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Ягор Булычоў, Цыганоў («Ягор Булычоў і іншыя », «Варвары» М. Горкага), Мітрыч («Улада цемры » Л. Талстога), Шадрын («Чалавек з ружжом» М. Пагодзіна), Гадун («Разлом» Б. Лаўранёва), Сіпаты («Аптымістычная трагедыя » У. Вішнеўскага), Фаюнін («Нашэсце» Л. Лявонава) і інш. Сям’яУ шлюбе з актрысай Матронай Кузьменка (1915—2003) меў дачку Наталлю Качаткову (нар. 1948), таксама актрысу. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia