Рыгор Мацвеевіч Лінькоў

Рыгор Мацвеевіч Лінькоў
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 4 лютага 1899(1899-02-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1961(1961-12-17) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Партыя
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн «Крыж Грунвальда» II класа
медаль «Залатая Зорка» Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга медаль «За баявыя заслугі»

Рыгор Мацвеевіч Лінькоў (4 лютага 1899(1899-02-04), Васільеўка[d], Арэнбургскі павет[d], Арэнбургская губерня, Расійская імперыя17 снежня 1961(1961-12-17), Масква) — камандзір савецкага дыверсійна-разведвальнага атрада ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 лютага 1899 года ў с. Васільеўка Арэнбургскай губерні.

Скончыў сельскую школу, Арэнбургскую саўпартшколу і рабфак.

Член УКП(б) з 1918 года. У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны, ваяваў у складзе войска Блюхера.

У 1938 годзе скончыў Вышэйшую ваенную электратэхнічную школу камсастава Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, атрымаў спецыяльнасць ваеннага інжынера.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года. Узначаліў 1-ы Беларускі атрад асаблівага прызначэння, які пачаў дзейнічаць на акупаванай тэрыторыі Лепельскага, Чашніцкага і Халопеніцкага раёнаў Віцебскай вобласці (пры гэтым галоўная база атрада знаходзілася на невялікім востраве ў Бярэзінскіх балотах).

Партызанскі атрад пад яго камандаваннем прайшоў 600 кіламетраў па тылах ворага ў паўднёвых раёнах Беларусі, здзяйсняў дыверсіі і падрываў камунікацыі праціўніка. З мая 1943 года камандаваў дыверсійна-разведвальнай групай, якая дзейнічала ў раёне Брэста, Баранавічаў, Ваўкавыска, а затым — на тэрыторыі Польшчы і Чэхаславакіі. Задачай Лінькова было знішчэнне беларускага антысавецкага партызанскага руху на беларускім Палессі і фармаванне там савецкіх партызанскіх атрадаў. Стварыў цэнтралізаваную разгалінаваную сетку партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі.

З 1946 года палкоўнік Г. М. Лінькоў у адстаўцы, быў на партыйнай і дзяржаўнай рабоце. Жыў у Маскве.

Загінуў 17 снежня 1961 года на паляванні. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya