Рыгор Фёдаравіч Маліноўскі
Рыгор Фёдаравіч Маліноўскі (нар. 20 верасня 1946, в. Галалобаўка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі ўрач-афтальмолаг, хірург. Доктар медыцынскіх навук (2007), прафесар (2010). БіяграфіяСкончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1970), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (ардынатура, 1982). Працаваў у 2-я абласной бальніцы г. Мазыра (1970—1972, хірург); Скрыгалаўскай участковай бальніцы, Мазырскі раён (1972—1976, галоўны ўрач); Мазырскай раённай паліклініке (1976—1980, галоўны ўрач); Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (1982—1989, урач-афтальмолаг); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1989, кафедра афтальмалогіі, з 1994 — дацэнт, з 2007 — прафесар). Навуковыя інтарэсы: паталогія слёзных шляхоў; дакрыяцыстарынастамія; лакапратэзаванне; хірургія глаўкомы; кератапластыка; захворванні сятчаткі і сасудзістай абалонкі вока. 13 патэнтаў, 22 рацыяналізатарскія прапановы. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia