Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі

Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі
Дата нараджэння 28 ліпеня 1945(1945-07-28) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР Народны артыст Беларусі
IMDb ID 7767126

Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі (нар.28 ліпеня 1945, Барнаул (Алтайскі край, РСФСР) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1988).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1948 годзе бацькі пераехалі ў Мінск. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс Д. Арлова). З 1965 года працаваў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, дзе сыграў шмат роляў. Сярод іх вылучаюцца: Корбут («Усяго адно жыццё» А. Маўзона), Траўбэ («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Тата («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Гарлахвацкі («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Андрэй Буслай («Парог» А. Дударава), Незнаёмы («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Арыстарх Кузьміч («Энергічныя людзі» В. Шукшына), Ануфрый («Дні нашага жыцця» Л. Андрэева), Цыганоў («Варвары» М. Горкага), Крэон («Антыгона» Ж. Ануя), Колабаў («Беражыце белую птушку» М. Мірашнічэнкі, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, 1972).

Літаратура

  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2002. — Т. 1. — С.151.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya