Рымскія дарогі![]() Рымскія дарогі (лац.: viae — дарогі) — дарожная сетка, створаная рымлянамі для хуткага перасоўвання войскаў, гандлёвых караванаў і кур’ераў. Часцей за ўсё гэта былі адносна прамыя дарогі паміж важнымі населенымі пунктамі, што давала магчымасць хутка перамясціцца ў неабходнае месца. Рымскія дарогі злучылі паміж сабой шматлікія гарады ў Італіі, затым пачалі з’яўляцца і на іншых тэрыторыях Рымскай імперыі паміж значнымі палітычнымі і эканамічнымі цэнтрамі. Першапачаткова дарогі будаваліся ў ваенных мэтах, але затым сталі іграць значную ролю ў эканамічным развіцці імперыі. Магчыма, у канчатковым выніку развітая сетка дарог толькі спрасціла заваёву рымскіх тэрыторый варварамі. Пасля падзення Рымскай імперыі дарогамі працягвалі карыстацца па меншай меры каля тысячагоддзя, а ў некаторых выпадках і дагэтуль, хоць зараз яны ўжо пакрыты асфальтам. Найбуйнейшыя рымскія дарогі![]()
Афарызмы![]() Знакамітая прымаўка «Усе дарогі вядуць у Рым»[заўв 1][1] мае пад сабой фактычную аснову[2]. Рым быў цэнтрам Імперыі, першыя дарогі злучалі Рым з іншымі буйнымі гарадамі, і менавіта Рым будаваў гэтыя самыя дарогі. Таму падарожнік, які патрапіў на рымскую дарогу, мог бы без вялікіх намаганняў дабрацца да сталіцы старажытнай дзяржавы, не заблукаўшы, — трэба было толькі выбіраць на скрыжаваннях самыя шырокія дарогі. Заўвагі
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
Карты
|
Portal di Ensiklopedia Dunia