Рынча
Рынча (індан.: Pulau Rinca) — востраў у групе Малых Зондскіх астравоў, на захад ад вострава Флорэс. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 196,25 км². Насельніцтва (2006 г.) — 1267 чал. ГеаграфіяВостраў Рынча ўваходзіць у групу Малых Зондскіх астравоў, аддзелены пралівам шырынёй 320 м ад вострава Флорэс. Даўжыня — 27,8 км. Шырыня — да 14,2 км. Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку працэсу субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт). Найвышэйшы пункт — гара Дора-Ора (670 м). Клімат трапічны. Вільготны сезон працягваецца са снежня да пачатку красавіка. У студзені сярэдняя колькасць ападкаў набліжаецца да 278 мм. Астатні перыяд засушлівы. Сярэдняя гадавая тэмпература 30 °C — 32 °C. ПрыродаПераважае флора саваннага тыпу. Большасць раслін добра прыстасавана да працяглага засушлівага сезона. Найбольш вядомая наземная жывёла вострава Рынча — камодскі варан, які дасягае 3 м у даўжыню і вагі болей за 70 кг. Ён вядзе драпежны вобраз жыцця. На востраве зафіксаваны напады на чалавека[1]. Акрамя камодскага варана, Рынча населена 12 відамі змей, 9 відамі яшчарак, аленямі, макакамі, буйваламі, дзікамі, цыветамі, 1 мясцовым відам пацукоў, 28 відамі птушак. АховаВостраў з’яўляецца часткай нацыянальнага парка Камода, што ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. ІнфраструктураНа захадзе вострава знаходзіцца вёска Рынча. Мясцовая гавань прымае судны з суседняга вострава Флорэс. Асноўны занятак вяскоўцаў — абслугоўванне турыстаў. Сельская гаспадарка і рыбалоўства абмежаваны правіламі нацыянальнага парка Камода. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia