Рытміка (музыка)Рытміка ў музыцы: 1) сукупнасць музычных гукаў і іх спалучэнняў, якія характарызуюць асаблівасці рытму ў пэўным стылі (аўтара, эпохі), жанры ці асобным творы і інш. (напрыклад, рытміка беларускай карагодна-гульнявой песні); 2) вучэнне пра рытм; самастойная частка антычнай і сярэдневяковай тэорыі музыкі, пазней – адзін з важных элементаў вучэння пра кантрапункт і музычную форму; у сучаснай сістэме музычнай адукацыі – адзін з асноўных раздзелаў элементарнай тэорыі музыкі і аналізу музычных твораў; 3) сістэма мастацкага выхавання рытмавага пачуцця; вучэбная дысцыпліна, заснаваная на спецыфічных фізічных практыкаваннях пад музыку; садзейнічае развіццю музычнага слыху і памяці; выпрацоўвае адчуванне пластыкі музычнага руху, яго памеру і тэмпу; можа выкарыстоўвацца для выпраўлення фізічных недахопаў чалавека (у выглядзе аэробікі). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia