Пасля забойства яго бацькі, герцагам Нармандыі быў прызнаны малалетні сын забітага, Рычард. Кароль ФранцыіЛюдовік IV Заморскі прыехаў у Руан, жадаючы ўзяць у свае рукі кіраванне Нармандыяй замест малалетняга Рычарда. Ён павёз апошняга да свайго двара і стаў імкнуцца да поўнага падпарадкавання Нармандыі. Нарманы падзяліліся, пачалася барацьба партый. Кароль і Гуга Парыжскі, якому была абяцана частка Нармандыі, уступілі ў яе, але на дапамогу нармандскай партыі прыйшоў дацкі кароль Харальд Сінязубы. Людовік патрапіў у рукі нарманаў і павінен быў пацвердзіць незалежнасць Нармандыі. Неўзабаве паміж Нармандыяй і каралём ізноў пачаліся сваркі. Людовік быў напалоханы заручынамі герцага Рычарда з дачкой Гуга Парыжскага. Кароль заклікаў на дапамогу караля Германіі Атона I, але паход скончыўся нічым.
Адносіны паміж Нармандыяй і каралеўскай уладай заставаліся варожымі і пры новым каралі, Лотары. У 961 годзе граф ШартрскіЦіба I абвясціў вайну Рычарду I, графу дапамагаў кароль Лотар, які намагаўся сілай і інтрыгамі зрынуць Нармандскага герцага, не менш ненавідзелі нарманаў графы Анжуйскі і Фландрскі. Рычард ізноў заклікаў на дапамогу Харальда Сінязубага, у выніку чаго кароль вымушаны быў заключыць мір (969), а частка нарманаў, якая прыйшла з Харальдам, засталася ў Нармандыі і хрысцілася. Узыходжанне на каралеўскі прастол Гуга Капета, зяця Рычарда, змяніла ў спрыяльна адбілася на адносінах паміж каралём і Нармандыяй.
Падобна свайму бацьку, Вільгельму I, Рычард спрыяў аднаўленню Царквы. У 960 годзе ён пасяліў новых манахаў у Фантэнельскім абацтве для адраджэння разбуранага яго продкамі кляштара. Некалькіх манахаў гэтага манастыра пасля адправілі ў абацтва Мон-Сен-Мішэль для замены мясцовых канонікаў. У Фекане, родным горадзе Рычарда, была створана буйная рэзідэнцыя герцага і высунута ідэя заснавання кляштара паблізу ад Фекана.