Рэвалюцыя (раман)
«Рэвалю́цыя» — раман беларускага пісьменніка і журналіста Віктара Марціновіча, упершыню выдадзены ў 2020 годзе. СюжэтМасква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады. Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай. Сам аўтар патлумачыў, што «Рэвалюцыя» — гэта раман пра ўладу, які пісаўся 12 гадоў.
Стаўленне ўладаўЗ пачатку 2021 года беларуская мытня перастала выпускаць за граніцу пасылкі з раманам[1]. У студзені 2021 года, падчас ператрусу ў выдавецтве «Кнігазбор», канфіскавалі 558 асобнікаў раману «Рэвалюцыя». Забралі ўвесь наяўны тыраж, нават бракаваныя асобнікі[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia