Рэвільяхіхеда
Рэвільяхіхе́да (англ.: Revillagigedo Island) — востраў у складзе архіпелага Аляксандра, штат Аляска, ЗША. ГеаграфіяДаўжыня вострава — 89 км, найбольшая шырыня — 48 км, плошча — 2755 км². З'яўляецца 12-м па велічыні востравам ЗША і 166-м у свеце. На ўсходзе аддзелены ад мацерыка пралівам Бем-Канал шырынёй у самай вузкай частцы 1,5 км, на поўдні ад вострава Анет пралівамі Рэвільяхіхеда і Нікалс-Пэссэдж. ГісторыяПершым еўрапейцам, які ўбачыў востраў, быў іспанскі даследчык Хасінта Кааманья ў 1792 годзе. У наступным годзе Джордж Ванкувер даў востраву назву ў гонар Хуана Вісэнтэ дэ Гюэмеса, 2-га графа Рэвільяхіхеда, тады віцэ-караля Новай Іспаніі (Мексікі). НасельніцтваПаводле перапісу 2000 года на востраве жыло 13 950 чалавек, пераважная колькасць з якіх у гарадах Кетчыкан (13 025 жыхароў з прыгарадамі)[1] і Сэксмен (431 жыхар) — абодва населеных пункта знаходзяцца ў паўднёвай частцы вострава прыкладна ў 4 км адзін ад аднаго. ЭканомікаАсноўныя заняткі жыхароў вострава — рыбалоўства (Кетчыкан, акрамя іншага, называюць «Сусветная сталіца ласося»[1]), лесанарыхтоўка, вытворчасць кансерваў. На суседнім востраве Гравіна дзейнічае аэрапорт Кетчыкан. Цікавыя факты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia