Рэвілья-Хіхеда
Рэві́лья-Хіхе́да (ісп.: Revillagigedo) — група астравоў у Ціхім акіяне, адміністрацыйна належаць да мексіканскага штата Каліма. Агульная плошча — 169 км². Насельніцтва (2005 г.) — 60 чал. ГеаграфіяАрхіпелаг Рэвілья-Хіхеда знаходзіцца ў Ціхім акіяне ў 580 км на захад ад узбярэжжа Мексікі і складаецца з 4 астравоў, а таксама мноства дробных скал.
![]() Астравы Сакора, Сан-Бенедыкта і Рока-Партыда размешчаны бліжэй да мацерыка і маюць назву Унутраных астравоў. Яны належаць да часавога пояса UTC-7 (у той час, як штат Каліма да UTC-6). Востраў Кларыён аддалены амаль на 380 км на захад і належыць да часавога пояса UTC-8. Архіпелаг Рэвілья-Хіхеда мае вулканічнае паходжанне. Прычым, на некаторых астравах вулканы захоўваюць сваю актыўнасць і ў нашы дні. Клімат марскі трапічны. Улетку колькасць ападкаў дасягае 313,8 мм у месяц. Зімы засушлівыя. Сярэдняя тэмпература жніўня +27,5° С. Сярэдняя тэмпература студзеня +22° C. Аднак надвор'е звычайна вельмі зменлівае, паколькі астравы адкрыты для ўраганаў з поўдня і халодных паветраных мас з поўначы. ПрыродаНа астравах пераважае флора, прыстасаваная да трапічнага засушлівага клімата, блізкая да расліннага света Паўднёвай Каліфорніі, аднак маюцца і эндэмічныя віды. Сушу насяляе 133 віды птушак. Значную цікавасць уяўляе багатая прырода падводнай часткі астравоў — разнастайныя каралы, малюскі, рыбы і г. д. Сезонна воды Рэвілья-Хіхеда наведваюць кітападобныя. У 1996 г. архіпелаг быў абвешчаны ахоўваемай прыроднай зонай. У 2008 г. — біясферным запаведнікам. У тым жа годзе Рэвілья-Хіхеда ўнесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. ГісторыяАстравы Рэвілья-Хіхеда былі адкрыты на працягу 1533—1779 гг. іспанскімі мараплаўцамі. Названы ў гонар аднаго з віцэ-каралёў Мексікі. У XIX ст. іх наведаў шэраг навуковых экспедыцый, у тым ліку з удзелам Аляксандра фон Гумбальта (1811 г.). 24 студзеня 1868 г. архіпелаг анексаваны Мексікай. Планавалася пабудаваць на адным з астравоў турэмнае паселішча, але план хутка быў забыты. У 1869 г. востраў Сакора быў каланізаваны групай аўстралійцаў і канадцаў, якія прывезлі з сабою кароў і авечак. Аднак вопыт каланізацыі не меў поспеху. Каровы і частка людзей загінулі. Астатнія былі эвакуіраваны. Затое авечкі захаваліся. З 1996 г. астравы знаходзяцца пад аховай. На востраве Сакора дзейнічае невялікая мексіканская ваенная база. У 2008 г. архіпелаг унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia