Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН 68/262
Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН A/RES/68/262 прынятая 27 сакавіка 2014 года праз адкрытае галасаванне на 80-м пленарным пасяджэнні 68-й сесіі генеральнай асамблеі ААН. 68-я сесія ГА ААН была скліканая адмыслова для разгляду пытання пра анексію Расіяй часткі тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль). Дакумент пад назвай «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны» быў прыняты, як рэакцыя ААН на анексію Расіяй часткі тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль). Рэзалюцыя пацвердзіла абавязацельствы ГА ААН датычна тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах і падкрэсліла несапраўднасць крымскага рэферэндуму (2014). За дакумент прагаласавалі 100 дзяржаў-членаў ААН. 11 краін прагаласавалі супраць гэтай рэзалюцыі. Прадстаўнікі 58 дзяржаў-членаў ААН устрымаліся, а 24 дзяржавы не бралі ўдзелу ў галасаванні з-за адсутнасці іх прадстаўнікоў на 68-й сесіі ГА ААН. Рэзалюцыю ініцыявалі 6 краін: Канада, Коста-Рыка, Германія, Літва, Польшча і Украіна[1]. Прыняццю рэзалюцыі папярэднічалі беспаспяховыя спробы Рады бяспекі ААН (сем сесій) знайсці рашэнне па пытанні крымскага крызісу. Вынікам гэтых намаганняў стала толькі вета з боку Расіі[2]. Зноскі
Спасылкі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia