Рэйчэл Броснахэн
Рэйчэл Элізабэт Броснахэн (англ.: Rachel Elizabeth Brosnahan; нар. 12 ліпеня 1990[1], Мілуокі, Вісконсін) — амерыканская актрыса. Уладальніца прэміі «Эмі» і двух «Залатых глобусаў». Яе прарывам стала роля Рэйчэл Поснер у серыяле Netflix «Картачны домік» у 2013—2015 гадах, якая прынесла ёй намінацыю на прэмію «Эмі» ў 2015 годзе[2]. У 2018 годзе за ролю Мірыям Мейзел у серыяле «Дзіўная місіс Мейзел» атрымала прэмію «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — камедыя ці мюзікл, прэмію Выбар тэлевізійных крытыкаў і прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў. У ліпені 2018 года за гэтую ролю атрымала прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[3]. За другі сезон гэтага ж серыяла зноў атрымала прэмію «Залаты глобус», Выбар тэлевізійных крытыкаў і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia