Рэктар![]() Рэктар — галоўная пасадовая асоба вышэйшай навучальнай установы, галоўным чынам універсітэта, акадэміі або інстытута, якая адказвае за агульнае кіраванне ўстановай, яе адміністрацыйную, навуковую і фінансавую дзейнасць. ГісторыяТэрмін «рэктар» паходзіць з лацінскай мовы (лац.: rector), дзе азначае «кіраўнік». Пасада рэктара мае даўнюю гісторыю і ўзыходзіць да Сярэднявечча, калі першыя ўніверсітэты Еўропы (напрыклад, Балонскі і Парыжскі ўніверсітэты) засноўвалі гэтую пасаду для арганізацыі навучальнага працэсу і абароны інтарэсаў студэнтаў і выкладчыкаў. Паўнамоцтвы і абавязкіПаўнамоцтвы рэктара залежаць ад заканадаўства краіны і статута канкрэтнай навучальнай установы. Аднак у большасці выпадкаў рэктар:
Абранне і прызначэннеУ розных краінах і ВНУ рэктар можа прызначацца дзяржаўнымі органамі, абірацца прафесарска-выкладчыцкім складам або зацвярджацца апякунскай радай. Тэрмін паўнамоцтваў адрозніваецца, звычайна складае ад 3 да 5 гадоў. Умовай прызначэння на пасаду рэктара з'яўляецца наяўнасць у прэтэндэнта навуковай ступені як мінімум кандыдата навук або эквівалентнай. Рэктар у розных краінах:
Сімволіка і атрыбутыУ некаторых краінах і ўніверсітэтах рэктар мае адпаведны цырыманіяльны строй і традыцыйныя рэгаліі: мантыю, ланцуг і жазло. Гэтыя рэгаліі выкарыстоўваюцца ва ўрачыстых выпадках, напрыклад на цырымоніях уручэння дыпломаў і афіцыйных пасяджэннях. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia