Рэспубліка Беларусь (энцыклапедыя)
Рэспубліка Беларусь, энцыклапедыя ў 6 (7) тамах, РБЭ (руск.: Республика Беларусь, энциклопедия в 6 (7) томах, РБЭ) — гэта канцэптуальна новая і арыгінальная беларуская энцыклапедыя на рускай мове, якая ўключае больш за 30 000 артыкулаў, якія змяшчаюць разнастайныя звесткі пра сучаснае і мінулае Беларусі, яе прыроду, гаспадарку, гісторыю, літаратуру, навуку, тэхніку, мастацтва, народную творчасць. Інфармуе аб новым пакаленні палітыкаў, грамадскіх і ваенных дзеячаў, выбітных навукоўцаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзеячаў культуры Рэспублікі Беларусь. Гэты даведнік ахоплівае ўсе аспекты гісторыі беларускага народа на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь.
ЗместГэта даведнік па ўсіх галінах гісторыі і сучаснасці Рэспублікі Беларусь. Мае алфавітнае размяшчэнне публікацый, а структурна артыкулы размешчаны па тэматычным прынцыпе. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі фота, малюнкамі, мастацкімі рэпрадукцыямі, картамі. Гэта першае выданне, падрыхтаванае экспертамі па шматлікіх пажаданнях суграмадзян: «універсальны даведнік» пра Беларусь, пра мінулае і сучаснае Радзімы. Яе галоўная мэта — даць «сістэматызаваную інфармацыю» па ўсіх сфэрах жыцця Беларусі. Складаецца з раздзелаў, якія ў сваю чаргу маюць падраздзяленні, змяшчае звесткі аб дзяржаўным ладзе, заканадаўстве, адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні, прыродзе, геалагічнай будове краіны і карысных выкапнях, раслінным і жывёльным свеце, а таксама дае разгорнутую характарыстыку сучаснай прамысловасці краіны, сельскай гаспадаркі, транспарту, знешнеэканамічнай дзейнасцьі беларускай дзяржавы. Асобныя раздзелы прысвечаны ідэалогіі сучаснай беларускай дзяржавы і яе нацыянальнай бяспекі, знешняй палітыцы, партыям і грамадскім аб’яднанням. Вялікая ўвага надаецца ахове здароўя, фізічнай культуры і спорту, сацыяльнай сферы, развіваючай адукацыі, СМІ. Значны аб’ём матэрыялу сканцэнтраваны ў раздзелах пра навуку, літаратуру, мастацтва і архітэктуру Беларусі. Змяшчае нарысы аб беларускай сталіцы, адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні рэспублікі. Найбольш поўна прадстаўлены сучасны ўзровень развіцця Рэспублікі Беларусь — суверэнная незалежная дзяржава. Усе тамы энцыклапедыі выдадзены ў перыяд 2005—2008 гг. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia