Рэўміра Іванаўна Крываносава

Рэўміра Іванаўна Крываносава
Дата нараджэння 11 верасня 1940(1940-09-11) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Рэўміра Іванаўна Крываносава (11 верасня 1940, саўгас «Савецкая Сібір», Купінскі раён, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1964 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў Цеплаэнергапраекце (Горкі), Брэстграмадзянпраекце, Мінскграмадзянпраекце, з 1982 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: прафтэхвучылішчы ў Вілейцы (1979), Жодзіне (1979, у аўтарскім калектыве), жылы дом па вул. Р. Люксембург у Мінску (1981), школа ў в. Любань Вілейскага раёна (1975).

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya