Сабалёўскі сельсавет (Краснапольскі раён)
Сабалё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сабалі. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мхініцкага сельсавета[1]. 20 снежня 1982 года ўтвораны зноў у складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Мхініцкага сельсавета ў складзе 16 населеных пунктаў: вёскі Аўчынец, Баравая, Беразуга, Выдранка, Горкі, Дуброўка, Завадок, Марынаполле, Пятровічы, Сабалі, Старая Буда, Топкае і пасёлкі Гарадок, Ляды, Струменск і Чэрня[2]. 31 студзеня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мхініцкага сельсавета. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia