Сабор Арханёла Міхаіла (Рубель)
Сабор Арханёла Міхаіла — абраз, створаны да 1700 года, са Свята-Міхайлаўскай царквы ў в. Рубель. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1]. СюжэтУ цэнтры, у круглай блакітнай славе, ахоўваемы серафімамі з аранжава-чырвонымі і сінімі крыламі і архангеламі ў сінім, вохрыстым, аранжава-чырвоным гімаціі. Славу падтрымліваюць архангелы Міхаіл і Гаўрыіл у сініх хітонах, светлых далматыках, аранжава-чырвоных плашчах з сінімі і аранжава-чырвонымі крыламі. Уверсе фон пасярэбраны, арнаментаваны, разны. Рама прафіляваная, накладная. ІканаграфіяІканаграфія сабора архангелаў была ўстаноўлена ў IX стагоддзі ў сувязі з аднаўленнем праваслаўя пасля іканаборства. Абраз Хрыста Эмануіла, які падтрымліваецца двума архангеламі, з’яўляецца знакам аднаўлення, шанавання абразоў, якія ганьбаваліся іканаборцамі. ПаходжаннеАбраз выяўлены 12-й і 28-й экспедыцыямі Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1969 і 1974 у Міхайлаўскай царкве в. Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці[2]. Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1974-77 (Ленінград)[2]. Выстаўкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia