Сабор Святога Лаўрэнція (Альба)
![]() Сабор Святога Лаўрэнція (італ.: Cattedrale di San Lorenzo) — кафедральны сабор у Альбе, прысвечаны святому заступніку горада. Сабор пачаўся будавацца з першай паловы XII стагоддзя з чырвонай цэглы, меркавана, на месцы руін будынка рымскай эпохі. Напачатку царква ўзводзілася ў раманскім стылі, але ў позніх элементах пераважае ламбардскі гатычны стыль.[3] Дабудаваны сабор быў у 1486 годзе, але працы працягваліся і пасля. У 1512 годзе хор быў упрыгожаны драўлянай разьбой Бернардына Фасаці. У 1626 годзе будынак быў пашкоджаны землетрасеннем і быў адноўлены толькі да 1652 годзе.[4] У XIX стагоддзі была праведзена рэканструкцыя сабора Святога Лаўрэнція.[5] У 2007 годзе пры рэстаўрацыйных працах у былой прасторы баптыстэрыя было выяўлена каля 100 пахаванняў XVI—XVIII стст., большасць з якіх — дзіцячыя.[6] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia