Сабор Святога Мікалая (Эльблёнг)
Сабор Святога Мікалая (польск.: Katedra św. Mikołaja) — каталіцкі сабор Эльблёнга, адна з самых высокіх (97 м) цэркваў Польшчы. Храм святога Мікалая з'яўляецца кафедральным саборам епархіі Эльблёнга. ГісторыяБудынак царквы быў пабудаваны ў гатычным стылі ў сярэдзіне XIII стагоддзя, на працягу наступных стагоддзяў храм быў пашыраны прыкладна ў два разы. 26 красавіка 1777 года пажар, выкліканы маланкай, сур'ёзна пашкодзіў дах і столь храма, якія былі адрэстаўраваны ў стылі барока. У 1945 годзе царква атрымала сур'ёзныя пашкоджанні і была адрэстаўраваная толькі да 1965 года. 25 сакавіка 1992 года касцёлу быў прысвоены статус кафедральнага ў Эльблёнгской епархіі. У саборы знаходзіцца бронзавая купель, зробленая ў 1387 годзе, статуі Святога Мікалая і Апосталаў, усё выканана ў гатычным стылі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia