Сабор Святой Тройцы (Гайнаўка)
Сабор Святой Тройцы (польск.: Sobór Świętej Trójcy) — храм Польскай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў горадзе Гайнаўка (Падляскае ваяводства) на вуліцы Дзевятоўскага. АпісаннеБудынак сабора быў пабудаваны ў 1981—1983 гадах па праекце архітэктара Аляксандра Грыгаровіча. Іканастас і некаторыя іконы з’яўляюцца працай грэчаскага мастака-іканапісца Дзімітрыяса Анданопуласа, астатнія іконы былі створаны расійскімі і балгарскімі іканапісцамі. Храм умяшчае на двух паверхах 5000 вернікаў і належыць да колькасці самых вялікіх па плошчы праваслаўных храмаў Польшчы. Арачныя скляпенні выраблены з танкасценных жалезабетонных пліт. Архітэктура храма не мае ніякіх літаральных запазычанняў з традыцыйнага праваслаўнага дойлідства, але архітэктуару ўдалося захаваць настрой старажытных праваслаўных храмаў. Дзякуючы цудоўнай акустыцы, у саборы з 1983 года адбываюцца фестывалі царкоўнай харальнай музыкі. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia