Сава балотная
Балотная сава (Asio flammeus) — птушка атраду совападобных. АпісаннеСава сярэдніх памераў, даўжыня цела 37-39 см, маса 260-440 г, размах крылаў 86-100 см. Птушка з кароткімі вушнымі пукамі пёраў, якія складаюцца толькі з 3-4 пёраў. Агульная афарбоўка буравата-вохрыстая, ніз цела святлейшы, з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі. Вочы аранжава-жоўтыя. ПашырэннеАрэал разарваны: Галарктыка (акрамя крайніх поўначы і поўдня) а таксама ізаляваныя папуляцыі па ўсёй Паўднёвай Амерыцы, Вялікія Антыльскія а-вы (Гаіці, Пуэрта-Рыка), Галапагосы і Паўднёвы в-аў з Сандвічавых а-воў, Фалкленды, Каралінскія і Гавайскія а-вы. ![]() Месцы пражывання: поймавыя і сухадольныя лугі, нізінныя балоты, парослыя хмызняком або лісцевым драбналессем, часам купістыя, а таксама невялікія балотцы з курцінамі хмызняку і драбналесся сярод сеяных лугоў і палёў, асушаныя тарфянікі, якія зарастаюць, вялізныя ўвільготненыя высечкі. Месца зімовак у паўднёвай частцы гнездавога арэала, у Заходняй і Паўднёвай Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай і Усходняй Азіі, трапічнай Афрыцы, паўднёвай частцы Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, на Антылах (Куба). Асаблівасці біялогііУ корме пераважаюць мышападобныя грызуны: цёмная і вадзяная палёўкі, а таксама мышы; трапляюцца жабы, зрэдку птушкі. Манагам. Гняздуецца адзінкавымі парамі. Гняздуе ў нізінных вільготных месцах, звычайна па ўскраінах балот. Гняздом служыць паглыбленне ў глебе, выстланное часам мохам. Кладка — у красавіку — складаецца з 3-6 белых шарападобных яек. Увосень у перыяд вандровак і міграцыі совы часам збіраюцца групамі па 5-10 птушак. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia