Саветы шуры маджахедаў Дэрна
Саветы шуры маджахедаў Дэрны — кааліцыя ісламісцкіх груповак, якія выступалі за ажыццяўленне законаў шарыяту ў лівійскім горадзе Дэрна. Акрамя спроб увесці строгія сацыяльныя нормы, альянс быў вядомы сваёй канфрантацыяй з фельдмаршалам Х. Хафтарам[4] і лівійскім філіялам Ісламскай Дзяржавы Ірака і Леванта (ІДІЛ)[5]. 11 мая 2018 года Саветы Шуры былі распушчаны пад ціскам надыходзячых сіл ЛНА і заменены сіламі абароны Дэрны[1]. Саветы шуры маджахедаў Дэрны былі створаны былым членам Лівійскай ісламскай баявой групы Салімам Дэрбі 12 снежня 2014 года[6]. Групоўка ваявала з ІДІЛ за ўладу ў горадзе. У чэрвені 2015 года баевікі ІДІЛ забілі старэйшага лідара Саветаў Шуры Насэра Акра. У адказ групоўка абвясціла джыхад супраць ІДІЛ. Вайна ішла з пераменным поспехам[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia