Савет рэвалюцыйнага камандавання Ірака

Савет рэвалюцыйнага камандавання (араб. مجلس قيادة الثورة‎) — вышэйшы орган улады Ірака з ліпеня 1968 года па красавік 2003 года. Па некаторых даных, цяпер дзейнічае ў падполлі.

У адпаведнасці з часовай Канстытуцыяй Ірака СРК налічвае не больш за 12 членаў, якія выбіраюцца шляхам самакааптацыі з ліку членаў рэгіянальнага кіраўніцтва партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння. Па канстытуцыі 1968 года з’яўляўся вышэйшым органам улады ў краіне. 41 артыкул абвяшчае, што «Савет рэвалюцыйнага камандавання — гэта рэвалюцыйны апарат, які кіраваў народнымі масамі і ўзброенымі сіламі раніцай 17 ліпеня 1968 года, гэта значыць узначаліў рэвалюцыю»[1].

Па Канстытуцыі СРК абірае прэзідэнта, выдае законы і іншыя акты, прызначае і здымае міністраў, вырашае пытанні дзейнасці Міністэрства абароны, грамадскай бяспекі, пытанні іх паўнамоцтваў і структурнай арганізацыі, аб’яўляе частковую або поўную мабілізацыю ў краіне, аб’яўляе вайну і заключае мір, абірае прэм’ер-міністра, ратыфікуе Міжнародныя дагаворы і пагадненні[2].

Старшынёй СРК з моманту яго стварэння да 16 ліпеня 1979 быў Ахмед Хасан аль-Бакр, з 16 ліпеня 1979 — Садам Хусейн. З 30 снежня 2006 па 26 кастрычніка 2020 абавязкі старшыні выконваў Ібрагім Ізат ад-Дуры.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya