Савецкае шампанскае

Савецкае шампанскае
руск.: Советское шампанское
Краіна паходжання
Год заснавання 1936
Тып пеністае віно
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Савецкае шампанскае

Саве́цкае шампа́нскае — марка пеністага віна, вытворчасць якога была распачата ў СССР у 1937 годзе, прызнаны брэнд на рынку алкагольнай прадукцыі СССР, а потым — краін СНД.

Марка «Савецкае шампанскае» была распрацавана ў 1928 годзе Саўнаргасам. У часы СССР гэта марка выкарыстоўвалася на ўсіх заводах, што выпускалі шампанскія віны. У БССР гэты напой вырабляўся з 1978 года Мінскім заводам шампанскіх вінаў[1], які ў 2001 годзе быў пераназваны ў Мінскі завод пеністых вінаў.

За распрацоўку і шырокае ўкараненне ў прамысловасць новых тэхналогій і апаратуры вытворчасці шампанскіх вінаў рэзервуарным спосабам (Метад Шарма) Антон Фралоў-Багрэеў быў у 1942 годзе ганараваны Сталінскай прэміяй.

Правамернасць існавання назвы «Савецкае шампанскае» з’яўляецца спрэчнай, бо паводле міжнародных канвенцый шампанскім можна зваць толькі віно, вінаград для якога выгадаваны ў французскай правінцыі Шампань[2]. У 1969 годзе быў зарэгістраваны таварны знак Soviet Sparkling («Савецкае пеністае»), пад якім «Савецкае шампанскае» вядома на Захадзе.

Цікавыя факты

Да 1988 года Савецкае шампанскае разлівалася ў бутэлькі аб’ёмам 0,8 літры, у адрозненне ад звыклых на Захадзе 0,75 літры.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya