Савецкая вуліца (Баранавічы)
Савецкая вуліца (руск.: Советская улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Баранавічаў. ГісторыяЗ’яўляецца старэйшай вуліцай горада. Яна ўтварылася на месцы прасёлачнай дарогі, якая злучала вёскі Антанова і Грабавец. У ХІХ ст. была цэнтрам эканамічнага і культурнага жыцця горада і раздзяляла Старыя і Новыя Баранавічы. У розныя перыяды гісторыі горада назва вуліцы мянялася некалькі разоў. Першапачатковая назва вуліцы — Марыінская, у гонар Марыі, дачкі графа Івана Развадоўскага. Тут размяшчалася шмат магазінаў і грамадскіх пабудоў. У 1915 годзе Баранавічы былі акупіраваны нямецкімі войскамі. Вуліца Марыінская была перайменавана ў Хаўптштрасэ. Пасля адыходу немцаў вуліца недзе да 1921 года вярнула сваю даваенную назву. У 1921 годзе польская ўлада назвала галоўную баранавіцкую вуліцу ў гонар Шаптыцкага, польскага генерала, камандуючага Літоўска-беларускім фронтам. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе вуліца змяніла назву на цяперашнюю — Савецкая. Падчас акупацыі горада фашысцкімі войскамі галоўная вуліца насіла назву Марынская. З 1945 года яна зноў стала называцца Савецкай і захавала гэтую назву да цяперашняга часу. ЗабудоваНяцотны бок![]()
Цотны бок![]()
![]()
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia