18 верасня1941 года па рашэнні Стаўкі ВГК загадам Наркама Абароны Саюза ССР ад 18 верасня1941 года № 308, чатыром стралковым дывізіям СССР — 100-й, 127-й, 153-й і 161-й — «за баявыя подзвігі, за арганізаванасць, дысцыпліну і прыкладны парадак» былі прысвоены ганаровыя найменні «гвардзейскія», і яны былі пераназваны і ператвораны ў 1-ю, 2-ю, 3-ю і 4-ю гвардзейскія адпаведна[3][4].
У далейшым у час вайны многія загартаваныя ў баях часці і злучэнні Чырвонай Арміі былі ператвораны ў гвардзейскія. Існавалі гвардзейскія палкі, дывізіі, карпусы і арміі.
Воінскія званні ваеннаслужачых, якія праходзяць службу ў гвардзейскіх часцях і злучэннях, маюць прыстаўку «гвардыі» — напрыклад, «гвардыі курсант», «гвардыі маёр-інжынер», «гвардыі генерал-палкоўнік». У гады вайны ў ВМФ да воінскіх званняў ваеннаслужачых, якія праходзяць службу ў гвардзейскіх часцях, дадаваліся словы «гвардыі» (для авіяцыі і берагавой абароны) — напрыклад, «гвардыі капітан», а таксама «гвардзейскага экіпажа» (для плаўсаставу) — напрыклад, «гвардзейскага экіпажа капітан першага рангу».[5]
Званнямі гвардзейскіх былі ганараваны караблі і часці Рабоча-Сялянскага Чырвонага флота (РСЧФ) УС СССР: 18 надводных караблёў, 16 падводных лодак (ПЛ), 13 дывізіёнаў баявых катараў, дзве авіяцыйныя дывізіі, два зенітна-артылерыйскіх палкі, адна брыгада марской пяхоты, адна марская чыгуначная артылерыйская брыгада[1].
У мірны час пераўтварэнне аб’яднанняў, злучэнняў, часцей і караблёў у гвардзейскія не адбывалася. Аднак з мэтай захавання баявых традыцый гвардзейскія назвы, якія належалі часцям, караблям, злучэнням і аб’яднанням, пры іх расфарміраванні маглі перадавацца іншым аб’яднанням, злучэнням, часцям і караблям.
1-я гв. арміі, з верасня 1942 года 62-й гв. арміі(з красавіка 1943 — 8-я гвардзейская), (Сталінградскі, Паўднёва-Заходні, 3-і Украінскі і Беларускі франты)
Правільнае напісанне назваў асобных гвардзейскіх часцей
Баявы Сцяг 35 агдшбр. Правільнае напісанне поўнай назвы па сцягу. Статус Асобная перад ганаровым званнем Гвардзейская.Баявы Сцяг 70 агмсбр.
Парадак і правілы напісанні сапраўднай назвы вайсковага фарміравання ў УС СССР і НД Расіі рэгламентуюцца загадамі адпаведна Міністра абароны СССР (НКА СССР, ВМ СССР) і Міністра абароны Расійскай Федэрацыі.
Галерэя
Савецкі гвардзейскі знак. Знак узору 1942 года. меркавана заводу ШМЗ/НКШЗ.
Марка СССР, Нагрудны знак гвардыі,1945 г..
Савецкі гвардзейскі знак (Нагрудны знак гвардыі).
Гвардзейская стужка на Гвардзейскам ваенна-марскім сцягу эсмінца «Грукотны».
↑ абН. И. Кобрин, Б. П. Фролов. Советским Вооружённым Силам — 60 лет (Сопроводительный текст, часть вторая). — М.: Знание, 1978. — 32 с.
↑name «Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21.05.1942 г. „Аб увядзенні для ваеннаслужачых гвардзейскіх часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту гвардзейскіх воінскіх званняў“»
Большая советская энциклопедия (БСЭ), Третье издание, выпущенной издательством «Советская энциклопедия» в 1969—1978 годах в 30 томах;
Гвардия советская // Советская Военная Энциклопедия (в 8 томах) / А. А. Гречко (пред. гл. ред. комиссии). — М.: Воениздат, 1976. — Т. 2. — С. 496–498. — 640 с. — 105 000 экз.
Великая Отечественная война, 1941—1945 : (ru). — 1985. — С. 201.