Савецка-амерыканскія адносіны
Савецка-амерыканскія адносіны — двухбаковыя міжнародныя адносіны паміж ЗША і СССР. ГісторыяПасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Вашынгтонне адмовіліся прызнаць урад бальшавікоў. Аднак у канцы 1920‑х — пачатку 1930-х гадоў дзелавыя колы ў ЗША, якія наладзілі гандаль з савецкай дзяржавай, імкнуліся падштурхнуць улады да прызнання СССР. 16 лістапада 1933 года краіны афіцыйна ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. 13 ліпеня 1935 года было заключана першае пагадненне аб гандлёвых узаемаадносінах паміж СССР і ЗША. У гады Другой сусветнай вайны дзяржавы былі саюзнікамі і актыўна супрацоўнічалі ў рамках антыгітлераўскай кааліцыі. Пасля нападу Германіі на СССР 22 чэрвеня 1941 года амерыканскі ўрад прыняў рашэнне аб аказанні эканамічнага садзейнічання Маскве, ажыццяўляючы пастаўкі па ленд-лізу. Абедзве дзяржавы, разам з Вялікабрытаніяй, абмяркоўвалі пасляваеннае ўладкаванне ў рамках Тэгеранскай (лістапад 1943 года), Ялцінскай (люты 1945 года) і Патсдамскай (ліпень – жнівень 1945 года) канферэнцый. Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны, калі свет фактычна падзяліўся на сферы ўплыву двух блокаў з рознымі сацыяльна-палітычнымі сістэмамі, паміж СССР і ЗША пачалася Халодная вайна. Суперніцтва краін выклікала нарошчванне ўзбраенняў і гонку ракетна-ядзерных узбраенняў, што прывяло да крайняга напружання эканомікі абодвух блокаў, а таксама да жорсткай дыпламатычнай канфрантацыі. Найбольш драматычнай старонкай гісторыі пасляваенных савецка-амерыканскіх адносін з’яўляецца Карыбскі крызіс (кастрычнік 1962 года), калі ледзь не пачалася Трэцяя сусветная вайна. Гэтыя падзеі прымусілі лідараў ЗША і СССР усвядоміць, што іх супрацьстаянне можа прывесці чалавецтва да гібелі. Пачалося абмеркаванне абмежавання гонкі ўзбраенняў. Масква і Вашынгтон прыйшлі да разумення неабходнасці нармалізацыі палітычнага дыялогу, быў падпісаны шэраг адпаведных дакументаў. У 1970‑х гадах падчас сустрэч на вышэйшым узроўні былі прынятыя двухбаковыя абавязацельствы па пытаннях прадухілення ядзернай вайны, абмежаванні стратэгічных узбраенняў і раззбраення. У ліпені 1975 года ў рамках Міжнароднай касмічнай праграмы «Саюз—Апалон» была ажыццёўлена стыкоўка караблёў «Саюз» і «Апалон», якая стала першым буйным мерапрыемствам у рамках савецка‑амерыканскага касмічнага супрацоўніцтва. З уводам савецкіх войск у Афганістан у 1979 годзе савецка-амерыканскія адносіны пагоршыліся. Амерыканцамі былі ўсталяваныя эмбарга на пастаўкі збожжа ў СССР; скарачаўся абмен у культурнай, навуковай і тэхнічнай галінах; большасць заходніх дзяржаў байкатавалі Алімпійскія Гульні ў Маскве 1980 года. Пасля абвяшчэння ў СССР курсу на перабудову ў лістападзе 1985 года ў Жэневе адбыўся савецка‑амерыканскі саміт. Па ініцыятыве савецкага боку дзве дзяржавы прыступілі да абмеркавання канкрэтных формул радыкальнага скарачэння свайго ядзернага патэнцыялу. Вынікам перамоваў стаў Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, выпрацоўка якога завяршылася ў 1987 годзе. У снежні 1989 года кіраўнікі СССР і ЗША Міхаіл Гарбачоў і Джордж Буш-старэйшы змаглі абмеркаваць сітуацыю фактычнага спынення Халоднай вайны. Пасля распаду СССР ЗША працягнулі адносіны з Расійскай Федэрацыяй, якая абвясціла сябе дзяржавай-пераемніцай Савецкага Саюза. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia