Сайман Пег
Сайман Пег (англ.: Simon Pegg; нар. 14 лютага 1970[1][2], Brockworth[d], Глостэршыр[3]) — брытанскі акцёр, сцэнарыст і комік. Вядомы ролямі ў камедыйных фільмах і ўдзелам у буйных кінафраншызах. БіяграфіяНарадзіўся 15 лютага 1970 года з прозвішчам Сайман Джон Бекінгем. Бацька — джазавы музыка і прадавец, а маці — чыноўніца і ўдзельніца тэатральнага калектыву. Пасля разводу бацькоў яго маці выйшла замуж за Рычарда Пега, што і паўплывала на змену прозвішча. З ранніх гадоў праяўляў цікавасць да акцёрскага мастацтва і гумару. Вывучаў літаратуру і тэатр у каледжы Стратфард-он-Эйвана , а затым вучыўся тэатру, кіно і тэлебачанню ва Універсітэце Брысталя, дзе атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў[4]. Кар’ераПачаў сваю кар’еру на тэлебачанні ў 1995 годзе, калі паудзельнічаў у камедыйным праекце «Six Pairs of Pants». Прарыўным для яго стаў праект «Spaced» (1999—2001), створаны ў суаўтарстве з Джэсікай Хайнс і рэжысёрам Эдгарам Райтам, які пасля прывёў да супрацоўніцтва ў трылогіі «Three Flavours Cornetto»[4]. Асабістае жыццёУ 2005 годзе ажаніўся з Маўрын МакКэн, у пары ёсць адно дзіця. У 2010 годзе выпусціў аўтабіяграфію «Nerd Do Well», дзе распавёў пра свой творчы шлях і захапленне поп-культурай[4]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia