Сакаліны (заказнік)
Сакалі́ны — біялагічны заказнік мясцовага значэння, які знаходзіцца ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны на землях Мачулішчанскага пасялковага савета і Мінскай лесапаркавай гаспадаркі і займае плошчу ў 20,9 га. Задачы
Жывёльны светУ «Сакаліным» зарэгістраваныя рапуха чаротная (Epidalea calamita), драч (Crex crex), жаўна зялёная (Picus viridis) і калонія гнездавання рэдкага сокала — пустальгі звычайнай (Falco tinnunculus), дзякуючы якой тэрыторыя была аднесена да ахоўнай. Залятаюць у лясы заказніку птушкі, што таксама знаходзяцца пад пагрозай знікнення: палявы лунь (Circus cyaneus), сокал-каршачок (Falco subbuteo), чайка шызая (Larus canus). Яшчэ 20 відаў птушак, што жывуць у заказніку, маюць еўрапейскі прыродаахоўны статус. Гісторыя стварэнняУ пачатку 2000-х гадоў школьнікамі Мачулішчанскай сярэдняй школы на хвоях былі выяўлены 6 гнёздаў пустальгі. У той час невялікі астраўны лес, дзе пасяліліся сокалы, планавалася высекчы з мэтай пашырэння жылой зоны населенага пункта. Супольная праца школьнікаў, настаўнікаў, а таксама прадстаўнікоў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пры фінансавай падтрымцы карпарацыі Isar, Inc (ЗША) дазволіла стварыць адмысловы заказнік «Сакаліны»[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia