Салавей звычайны

Салавей звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luscinia luscinia Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560896
NCBI  391696

Салавей звычайны, салавей усходні (Luscinia luscinia) — птушка сямейства мухалоўкавых. Прыгожа спявае.

Апісанне

Даўжыня цела 16—17,5 см, размах крылаў 25—30 см. Апярэнне спіны аліўкава-бурае, брушка белаватае, бакі буравата-шэрыя, ніз крыху больш светлы, грудзі ў невялічкія плямкі. На валляку стракатая, шаравата-вохрыстая пляма. Хвост рыжаваты. Палавы дымарфізм адсутнічае. Маладыя зверху плямістыя.

У разгар шлюбнага перыяду спявае амаль усю ноч. Песня вельмі характэрная, багатая свістамі, шчоўканнем і пералівамі, пяшчотныя гукі зменьваюцца гучнымі, вясёлыя — журботнымі і г. д. У лепшых «спевакоў» песня налічвае да 12 кален. У час спеваў губляе асцярожнасць і падпускае вельмі блізка. Здольны да імітацыі галасоў жывёл.

Пашырэнне

Арэал: Цэнтральная і Усходняя Еўропа, поўдзень Скандынавіі, Заходняя і Цэнтральная Сібір, Каўказ да р. Енісей. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны від. Месцы зімовак у паўднёва-ўсходняй Афрыцы.

Насяляе розныя тыпы вільготных дрэвастояў (ад вялікіх лясоў да груп дрэў сярод палёў, паркаў і садоў уключна) з густым падростам і добра развітай наземнай расліннасцю. Акрамя таго, групы кустоў на лугах і межах паміж вільготнымі палямі, узбярэжную расліннасць.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца жукамі (пераважна даўганосікамі, лістаедамі, шчаўкунамі, жужалямі), клапамі, вусенямі, мнаганожкамі, мухамі, павукамі і іншымі насякомымі, восенню зрэдку ягадамі і насеннем.

Гняздо звычайна на зямлі пад густым кустом, часам у сярэдзіне куста, заўсёды добра замаскіравана, рэдка на сухіх галінках да 1,5 м над зямлёй. Чашападобнае, знешняя частка з сухой травы і адраўнелых частак раслін, наламаных паблізу. Звычайна гэты слой сустракаецца ў гнёздах на кустах, на зямлі ён зменшаны да кальца вакол гнязда. Унутраная частка (больш развітая ў наземных гнёздах, амаль адсутнічае ў гнёздах на кустах) з няшчыльна ўкладзеных завялага лісця дрэў і кустоў. Рэдкая высцілка з травы і карэньчыкаў з прымессю валосся (але не заўсёды).

Яйкі (4-5, часам 3-6), адносна скарочаныя, з крыху ўсечаным верхнім канцом, колер разнастайны: ад пясчанага праз цёмна-аліўкавы да зялёна-кафейнага або шэра-блакітнага з чырвонымі крапінкамі, якія звычайна раўнамерна пакрываюць шкарлупку, рэдка толькі на больш шырокім канцы, часта з нерэгулярнымі вапнава-белымі плямамі. Памеры: 21,5 х 16,0 мм.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya