Саламон Конрадавіч Разенталь

Саламон Конрадавіч Разенталь
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя шахматы
Нарадзіўся 10 жніўня 1890(1890-08-10)
Памёр 18 лістапада 1955(1955-11-18) (65 гадоў)
Грамадзянства

Саламон Конрадавіч Разенталь (Шлоймэ Ханелевіч Разенталь; 10 жніўня 1890(1890-08-10), Вільня18 лістапада 1955(1955-11-18), Мінск) — беларускі вучоны-фізіёлаг і дэрматолаг, доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар, шахматыст, майстар спорту (1931).

Біяграфія

Нарадзіўся 10 жніўня 1890 года ў Вільні ў сям’і Ханеля Гілелевіча Разенталя і Ганны Абрамаўны Шабад.

З 1918 года працаваў медыкам. У 1921—1931 гадах жыў у Мінску. Пераможца першых двух чэмпіянатаў Беларусі па шахматах. У рэспубліканскім чэмпіянаце 1928 года заняў 4-е месца, прапусціўшы наперад К. А. Выгодчыкава, А. Я. Модэля і У. І. Сіліча.

З 1931 года жыў у Ленінградзе. У 1933 годзе на турніры наймацнейшых ленінградскіх першакатэгорнікаў падзяліў 1—2 месцы з І. В. Зэкам, а пазней выйграў у яго дадатковы матч. За гэта дасягненне яму было прысвоена званне майстра спорту, якога ён быў пазбаўлены праз год. Пасля 1936 года не ўдзельнічаў у афіцыйных шахматных спаборніцтвах.

С. К. Разенталь — аўтар больш за 80 навуковых прац у галіне дэрматалогіі. У 1942 годзе, быўшы эвакуіраваным з Ленінграда, стаў першым загадчыкам кафедры дэрматавенералогіі Краснаярскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1930-1940-х гадах разам з вучнямі распрацаваў т. зв. вадкасць Разенталя — сродак для лячэння ран, тоўстай себарэі і алапецыі. З 1949 года працаваў над ужываннем люмінесцэнтнага аналізу ў дэрматалогіі і ў іншых галінах медыцыны. Адзін са стваральнікаў апаратуры для ранняга люмінесцэнтнага распазнання мікраспарыі (1949), распрацаваў флуарэсцэнтную методыку вызначэння адрэналіну ў водных растворах і ў крыві (1950).

Памёр 18 лістапада 1955 года ў Мінску.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 257.
  • Розенталь, Соломон Конр. // Словарь шахматиста / составители: М. С. Коган [и др.]; под общей редакцией проф. А. А. Смирнова. — Л.: Шахматный листок, 1929. — С. 374. — 518 с.
  • Рубінчык, Вольф. З гісторыі Беларусі шахматнай. Мінск: Шах-плюс, 2012. С. 15—19.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya