Саламон Яфімавіч Шульман
Саламон Яфімавіч Шульман (вядомы таксама як Сол Шульман і Сямён Шульман; 20 студзеня 1936, Бабруйск — 6 верасня 2017, Мельбурн)[1] — празаік, сцэнарыст і кінарэжысёр, падарожнік[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і настаўніка біялогіі Яфіма Ізраілевіча Шульмана[3] і ўрача-педыятра Ніны Генрыхаўны Уфлянд (1902—1989)[4]. Маці нарадзілася ў Глуску ў рэлігійнай яўрэйскай сям’і. Вучылася ў Арлоўскай гімназіі, Бабруйскім медвучылішчы, Днепрапятроўскім медыцынскім інстытуце (у вядомага псіхіятра і псіханеўролага К. І. Платонава ). Працавала медработнікам у Стрэшыне, у 1926 годзе адкрыла першую дзіцячую кансультацыю ў Глуску, у 1929 годзе прызначана загадчыцай і тэрапеўтам новай Бабруйскай акруговай амбулаторыі, потым перайшла ў гарадскі дзіцячы дыспансер.[4] У 1941 годзе маці з Саламонам і дачкой здолела ўцячы з Бабруйска. Бацька раней быў мабілізаваны. Дзед па маці забіты у першыя дні акупацыі, баба — у гета ў 1942 годзе. Ваенны час прайшоў у Сярэдняй Азіі, маці працавала ў розных медустановах, у т.л. галоўным урачом дзіцячага косцева-туберкулёзна-лёгачнага санаторыя у Бухары. У 1944 годзе сям’я прыехала ў Мінск, потым вярнулася Бабруйск.[4] Са студзеня 1945 года маці галоўны ўрач Бабруйскага тубдыспансера[5], пазней і дзіцячага аддзялення абласной бальніцы, дзе ўпершыню ў краіне ўвяла шпіталізацыю дзяцей абавязкова разам з маці, што значна скараціла тэрміны выздараўлення і ўзровень смяротнасці[4]. Ніна Уфлянд была вядомым ў Бабруйску чалавекам, праз адданасць працы і дасканалы кантакт з дзецьмі[4] да яе як педыятара мэтанакіравана звярталіся[6]. У аўтабіяграфічнай кнізе «Маці і сын», Саламон Шульнам успамінае: «Яна рашала са мной задачы па матэматыцы, калі я вучыўся на інжынерным факультэце, і правіла мае сцэнарыі, калі я вучыўся ў інстытуце кінематаграфіі. Яна вывучала музычныя гамы, дапамагаючы маёй сястры, яна была палітыкам, стратэгам, лідарам, дапамагаючы мужу арыентавацца ў складаных сітуацыях тых гадоў… Мама была ўлюбёнкай свайго калектыву і вечным цэнтрам застольнай весялосці»,[4] — успаміны маці, напісаныя ў 1984—1989 гадах, увайшлі ў склад кнігі пад умоўнай назвай «Нататкі дзіцячага ўрача»[7]. Паводле першай адукацыі Саламон Шульман быў інжынерам. У 1966 годзе скончыў факультэт кінарэжысуры Інстытута кінематаграфіі (УДІК). Быў адным з заснавальнікаў папулярнага дакументальнага серыяла «Альманах кинопутешествий» (мастацкі кіраўнік У. А. Шнэйдэраў ), над якім працаваў у 1963—1973 гадах. Працаваў на кінастудыях СССР, Югаславіі, Германіі, ЗША, Італіі, Аўстраліі. Аўтар больш за 40 дакументальных фільмаў, 5 мастацкіх кінасцэнарыяў, шэрагу літаратурных і публіцыстычных твораў, апублікаваных у многіх краінах свету. Узначальваў кінаэкспедыцыі да Паўночнага полюса, на вяршыні Паміра, астравы Акіяніі, у джунглі Афрыкі, пустыні Аўстраліі. Лаўрэат Саюза журналістаў СССР . Член Прэзідыума Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё. Член Саюза кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі і Гільдыі кінарэжысёраў Расіі, член Саюза пісьменнікаў Масквы[8], член Гільдыі драматургаў Аўстраліі. Прафесар італьянскага дзяржаўнага ўніверсітэта[9]. Яго публічныя выступы нязменна прыцягвалі да сябе шматлікія студэнцкія аўдыторыі Італіі, Англіі, Германіі, ЗША, Аўстраліі. Апошнія гады жыў у Мельбурне (Аўстралія). Памёр 6 верасня 2017 года[1][10][11]. Асабістае жыццёУ 1964—1967 гадах быў у грамадзянскім шлюбе з Таццянай Самойлавай[12]. Прэміі і ўзнагароды
Бібліяграфія
Фільмаграфія (скарочаная)Аўтар-рэжысёр* 1963 — Чорныя пяскі Кара-кумаў
Сцэнарыі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia