Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня 1,43 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 1,2 м. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 12,7 км². Аб'ём вады ў возеры каля 0,6 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі возера нізкія, пясчаныя і забалочаныя, у паўднёвай частцы возера сплавінныя. На поўначы і поўдні забалочаная пойма шырынёй да 100 метраў. Зона мелкаводдзя каля заходняга і ўсходняга берагоў пясчаная. Астатняя частка дна возера выслана сапрапелямі. На возеры востраў плошчай 0,2 га.
Возера Саланец эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай і меліярацыйныканал, выцякае рака Валынка (прыток ракі Нача). Возера зарастае да глыбіні 0,8 м.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 101. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)