Саломапляценне![]() Саломапляценне — адно з самых старажытных народных рамёстваў. Чалавек здаўна навучыўся выкарыстоўваць салому метлюжковых. Саломапляценне характэрна для ўсіх славянскіх і земляробчых народаў. Прыёмы пляцення з саломы здаўна вядомыя многім земляробчым народам. Патрэба ў рэчах, сплеценых з гэтага даступнага матэрыялу абумовіла тое, што з пакалення ў пакаленне перадаваліся і ўдасканальваліся рамесныя і мастацкія традыцыі народнага саломапляцення — аднаго з самых старажытных рамёстваў чалавецтва. Выкарыстанне саломы метлюжковых раслін для вырабу прадметаў хатняга ўжытку ставіцца да таго гістарычнага перыяду калі чалавекам было асвоена земляробства. У XXI стагоддзі выкарыстанне саломы для дэкаратыўных і ўтылітарных мэтаў перажывае новы ўздым у сувязі з цікавасцю чалавецтва да экалагічнай тэматыкі. ![]() 1 снежня 2022 года прынята рашэнне аб уключэнні намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА[1] [2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia