Плошча Салонца складае 0,73 км². Даўжыня возера 1,17 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня возера 5,9 м, сярэдняя 3,8 м. Даўжыня берагавой лініі — 4,42 км. Аб’ём вады ў возеры складае 2,78 млн м³, плошча вадазбору 18,5 км². Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—7 м. На паўднёвым усходзе і поўдні вышыня схілаў складае 1,5—4 м, схілы разараныя. На поўначы і ўсходзе схілы знаходзяцца пад лесам. Берагавая лінія на поўначы і ўсходзе возера ўтварае 4 залівы. Берагі возера нізкія, вышынёй 0,1—0,3 м, і тарфяністыя. На паўднёвым усходзе вышыня берагоў дасягае 0,5 м. Шырыня поймы складае 200 м. Пойма забалочаная і знаходзіцца пад хмызняком. На поўдні і паўднёвым усходзе пойма адсутнічае.
Дно вадаёма да глыбіні 1—1,7 м пясчанае, на большых глыбінях дно выслана сапрапелем. Каля паўночнага берага размешчаны востраў, плошчай 0,5 га. Возера эўтрофнае, слабапраточнае.
Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае да 25 м. Надводная расліннасць пашыраная да глыбіні 1,5 м, падводная — да глыбіні 2—3 м.
На ўсходзе з возера выцякае ручай у раку Ушача. На паўночным усходзе ў Салонец упадае ручай з возера Расна.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)