Сальволіз

Сальво́ліз[1] — абменная хімічная рэакцыя паміж малекуламі растворанага рэчыва і растваральніка.

Сальволіз суправаджаецца раскладаннем малекул растваральніка і растворанага рэчыва і прыводзіць да ўтварэння новых хімічных злучэнняў пэўнага складу. Больш вузка тэрмін выкарыстоўваецца ў арганічнай хіміі для рэакцый замяшчэння, элімініравання і фрагментацыі, у якіх часціцы растваральніка з’яўляюцца нуклеафіламі[2].

Для некаторых растваральнікаў выкарыстоўваюць спецыяльныя тэрміны: для вады працэс называецца гідролізам, для спіртоў — алкагалізам, для гліколяў — гліколізам і г. д.

Гл. таксама

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Сольволиз // Вялікая расійская энцыклапедыя (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya