Сальпугі
Сальпугі, Біхоркі, Фалангі (Solifugae) — атрад членістаногіх класа павукападобных. АпісаннеДаўжыня да 7 см. Афарбоўка бура-жоўтая, радзей стракатая або цёмная. На галавагрудзях 2 пары вачэй (бакавыя недаразвітыя). Галавагрудзі расчлянёныя на пярэдні аддзел і сегменты трох задніх пар канечнасцей. Канечнасцей 6 пар, у т.л. буйныя клюшнепадобныя хеліцэры. Масіўнае брушка мае 10 сегментаў. Цела і канечнасці густа ўкрыты валаскамі і шчацінкамі. Дыхаюць трахеямі. ПашырэннеКаля 10 сямействаў, да 30 родаў, каля 800 відаў. Найбольш пашыраны ў тропіках і субтропіках (акрамя Аўстраліі і астравоў Ціхага акіяна). Жывуць у норах, пад камянямі. Большасць відаў актыўныя ўначы; вельмі рухавыя. Асаблівасці біялогііДрапежнікі. Раздзельнаполыя, адкладваюць яйцы. Развіццё без метамарфозу. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia