Салярыс (зорка)
Салярыс (BD +14 4559) — зорка ў сузор’і Пегаса. Паводле вымярэнняў Gaia, апублікаваных у 2018 годзе, яна знаходзіцца на адлегласці 161 светлавога года ад Сонца. Вакол яе круціцца як мінімум адна пазасонечная планета — Піркс. Назіральныя характарыстыкіГэта зорка, нябачная няўзброеным вокам, яе назіраная зорная велічыня складае 9,66 m. Аднак яна бачная ў невялікі аптычны тэлескоп, а ў добрых умовах назірання нават у бінокль. Яна размешчана на небе паміж Эніфам і сузор’ем Дэльфін і добра бачная з тэрыторыі Беларусі большую частку года, асабліва восеньскімі і зімовымі вечарамі. Фізічныя характарыстыкіСалярыс — аранжавы карлік, зорка меншая і халаднейшая за Сонца: належыць да спектральнага тыпу К5. Мае прыкладную тэмпературу 4884 К. Яе маса складае 0,87 масы Сонца, а радыус — 0,84 радыуса Сонца.[1] У 2009 годзе група астраномаў з Цэнтра астраноміі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні (Польшча) пад кіраўніцтвам Анджэя Нядзельскага адкрыла планету — Піркс (BD +14°4559 b), якая круціцца вакол гэтай зоркі; суадкрывальнікамі былі Гжэгаж Новак, Моніка Адамава і Аляксандр Вольшчан. Планета з’яўляецца юпітэрападобным газавым гігантам, якая круціцца вакол сваёй зоркі па эксцэнтрычнай арбіце на сярэдняй адлегласці 0,77 астранамічных адзінак, роўнай адлегласці Венеры ад Сонца. Яна круціцца ў прыдатнай для жыцця зоне сістэмы. Ёсць прыкметы таго, што ў сістэме існуе і другая, далейшая планета. НазваПадчас кампаніі NameExoWorlds у 2019 годзе Польшча назвала зорку Салярыс у гонар аднайменнага навукова-фантастычнага рамана польскага пісьменніка Станіслава Лема. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia