Салім Ідрыс
Салім Ідрыс (араб. سلیم ادریس; нар. 1957, аль-Мубаракія, Сірыя) — былы генерал сірыйскай арміі. У ліпені 2012 года ў ходзе ўзброенага канфлікту ў краіне перайшоў на бок паўстанцаў і паўтара года ўзначальваў Сірыйскую свабодную армію (ССА) — адну з груповак узброенай апазіцыі, крыло Нацыянальнай кааліцыі апазіцыйных і рэвалюцыйных сіл Сірыі (НКАРСС). У снежні 2013 года пакінуў Сірыю. БіяграфіяНарадзіўся ў 1957 годзе ў беднай сялянскай сям’і ў мястэчку аль-Мубаракія, на поўдзень ад Хомса. У маладосці паступіў на службу ў сірыйскую армію. Навучаўся электратэхніцы ў Дрэздэне (ГДР) з 1977 па 1990 гады. Атрымаў ступень магістра ў 1984 годзе і доктарскую ступень у 1990 годзе. Больш за 20 гадоў выкладаў у Ваенна-інжынернай акадэміі (Алепа). Даслужыўся да звання брыгаднага генерала сірыйскай арміі, у ліпені 2012 года дэзерціраваў і перайшоў на бок Сірыйскай свабодай арміі. ССА складалася ў асноўным з салдат і афіцэраў, дэзертыраваўшых з урадавай арміі Сірыі, і знаходзілася пад камандаваннем былога палкоўніка сірыйскіх ВПС Рыяда Асада. Пасля стварэння 15 снежня 2012 года Вышэйшага ваеннага савета паўстанцкіх сіл заняў пасаду начальніка штаба гэтага аб’яднанага органа. У маі 2013 года Ідрыс прызнаў, што паўстанцкія атрады раздроблены і Вышэйшы ваенны савет не ў стане кантраляваць іх дзеянні[1]. У снежні таго ж года газета «Wall Street Journal» са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі паведаміла, што Салім Ідрыс збег з Сірыі і 12 снежня праз Турцыю прыбыў самалётам у сталіцу Катара — Доху. Ідрыс быў вымушаны пакінуць краіну пасля таго, як ваенная база ў раёне Баб эль-Хауа на мяжы з Турцыяй была захоплена баевікамі «Ісламскага фронту». На гэтай базе размяшчалася штаб-кватэра ССА, а таксама былі размешчаны склады са зброяй і баепрыпасамі, якія паступілі з ЗША[2]. Уцёкі лідара ўзброенай апазіцыі сталі самым відавочным на той перыяд сведчаннем таго, што Сірыйская свабодная армія церпіць паражэнне пад націскам баевікоў-ісламістаў[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia