Салісітар

Салі́сітар (англ.: solicitor) — катэгорыя адвакатаў у Вялікабрытаніі, вядучых падрыхтоўку судовых матэрыялаў для вядзення спраў барыстарамі — адвакатамі вышэйшага рангу.

Салісітары таксама працуюць юрысконсультамі ў розных арганізацыях і маюць права весці судовыя справы ў судах ніжэйшых інстанцый (магістратных судах графстваў і гарадоў-графстваў).

Наяўнасць двух катэгорый адвакатаў не адпавядае сучаснай сусветнай практыцы і тлумачыцца ў асноўным гістарычнымі прычынамі, кансерватызмам англійскай судовай сістэмы, складанасцю вядзення судовых спраў у краінах англа-саксонскай сістэмы права (неабходнасцю ўжывання значнай колькасці судовых прэцэдэнтаў і адсутнасцю строгай сістэмы прававых актаў), а таксама нежаданнем барыстараў страчваць прывілеяванае палажэнне і звязаныя з гэтым матэрыяльныя выгады.

Для параўнання, у многіх іншых краінах любое раздзяленне адвакатаў на катэгорыі адсутнічае.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya