Саліфлюкцыя

Саліфлю́кцыя[1] — павольнае спаўзанне пад уплывам сілы цяжару рыхлых грунтоў і глеб, насычаных вадой, па схілах у працэсе іх прамярзання і адтавання.

Працэс саліфлюкцыі адзначаецца на схілах з нахілам ад 2—3 да 20—25°[2], пераважна ў абласцях шматгадовай мерзлаты і сезоннага прамярзання грунтоў (тундра, лесатундра, Сярэдняя і Усходняя Сібір, Канада, высакагор’і). Пры нахіле больш за 8—15° часам пераходзіць у апоўзневыя працэсы. Развіццю саліфлюкцыі садзейнічаюць інтэнсіўнае раставанне снегу і моцныя атмасферныя ападкі (ліўні). Хуткасць спаўзання звычайна вагаецца да некалькіх сантыметраў за год да соцень метраў за гадзіну[1].

У выніку саліфлюкцыі ўтвараюцца характэрныя формы рэльефу — тэрасы, валы, грады і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya