Самагубствы ў КазахстанеКазахстан займае 1 месца ў свеце па колькасці самагубстваў (па дадзеных за 2015 год). Афіцыйная статыстыка па колькасці суіцыдаў у Казахстане не абвешчана[1]. Прыведзеныя незалежнымі экспертамі лічбы сведчаць пра тое, што праблема самагубстваў ужо прымае пагрозлівыя маштабы, стабільна замацоўваючы за Казахстанам адну з перадавых пазіцый у свеце па колькасці суіцыдаў[2]. СпосабыПрэзідэнт Асацыяцыі псіхааналітыкаў Казахстана Ганна Кудзіярава кажа, што ў большасці выпадкаў мужчыны забіваюць сябе праз павешанне. У кабет на першым месцы медычныя таблеткі, бо яны даступныя ў аптэках. Сярод вайскоўцаў і паліцыянтаў пашырана самагубства з дапамогай зброі з прычыны яе даступнасці[1]. Дзіцячы суіцыдДзіцячы суіцыд таксама высокі. Паводле слоў кіраўніка Нацыянальнага цэнтра па правах чалавека Вячаслава Калюжнага, тройка галоўных прычын дзіцячага суіцыду ў свеце выглядае так (ад большага да меншага): няшчаснае каханне, сваркі з бацькамі, страх перад будучыняй[3]. Дэпутат мажыліса парламента Казахстана Бахыт Сыздыкава лічыць, што псіхалагічны ціск на дзяцей падчас падрыхтоўкі да АНТ і яго вынік з'яўляецца прычынай многіх суіцыдаў. Самагубствы сярод падлеткаў з'яўляюцца сур'ёзнай праблемай у Казахстане[4]. СтатыстыкаУ краіне самая вялікая колькасць зарэгістраваных самагубстваў сярод дзяўчынак ва ўзросце ад 15 да 19 і сярод хлопчыкаў, што з'яўляецца другім па велічыні паказнікам пасля Расіі. Даклад ЮНІСЭФ 2009 года паказвае, што з 1999 па 2008 год колькасць самагубстваў сярод маладых людзей у краіне павялічылася на 23 %[5]. Паводле слоў Раісы Шэр, кіраўніка Камітэта па абароне дзіцяці міністэрствы адукацыі краіны, ёсць некалькі фактараў, што прыводзяць да такіх высокіх паказнікаў самагубстваў сярод маладых людзей[5]:
Зноскі
Ссылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia