Самасёлы![]()
Самасёлы зоны адчужэння (самапасяленцы, вяртанцы) — зборная назва для цывільнага насельніцтва Чарнобыльскай зоны адчужэння, групы людзей, якія вярнуліся на месцы ранейшага пражывання пасля Чарнобыльскай катастрофы. Назва![]() Самасёламі гэтых людзей упершыню пачалі называць журналісты яшчэ з 1980-х гг[1]. Навукоўцы, удзельнікі гісторыка-этнаграфічных экспэдыцый у зону адчужэння, сярод якіх была паэтка Ліна Кастэнка, лічаць такую назву некарэктнай:
Яны называюць гэтых людзей «вяртанцамі» (укр.: повертанці). Колькасць самасёлаўНягледзячы на існае заканадаўчае абмежаванне пражывання цывільнага насельніцтва ў зоне адчужэння, усё ж такі значная колькасць эвакуяванага насельніцтва вярнулася да сваіх мясцін пасля высялення 1986 года. Паводле розных крыніц, агульная колькасць насельніцтва, што вярнулася ў зону адчужэння ў 1986 годзе складае каля 1200 чалавек (са ста тысяч эвакуяваных). Станам на пачатак 2007 года іхняя колькасць складала 314 чалавек. Колькасць пражываючых у зоне адчужэння, пачынаючы з 1987 года, мае наступную тэндэнцыю:
Самасёлы пражываюць не кампактна ў адным сяле альбо горадзе, а з'ўляюцца расселенымі па 11 населеных пунктах зоны адчужэння. Пераважна гэта людзі сталага веку. Сярэдні ўзрост самасёлаў складае 63 гады. Асноўнай прычынай скарачэння колькасці самасёлаў у чарнобыльскай зоне з'яўляецца іх стары ўзрост. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia