Самотны востраў
«Самотны востраў» (эст.: Üksik saar) ― беларускі мастацкі фільм, зняты ў 2012 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» сумесна с кінематаграфістамі Эстоніі і Латвіі.[1] СюжэтПрыватнае жыццё людзей у вялікім горадзе тоіць у сабе мноства загадак. Прафесар-літаратуразнавец не можа знайсці агульнай мовы са сваім сынам, машыністам цеплавоза. Няпроста складваюцца адносіны маладой настаўніцы і старшакласніка ― сына эстонскага таксіста і сцюардэсы-беларускі. Двое сяброў, былых саслужыўцаў-маракоў, закаханы ў адну і тую ж жанчыну, і ўсе трое не ў сілах разарваць шматгадовы любоўны трыкутнік. Маленькая балерына, прыкаваная да інваліднага вазка, мучыць маці, лічачы яе вінаватай свайго няшчасця… Героям нялёгка разблытаць тонкія ніткі складаных адносін, і дапамагчы ім можа толькі шчырае жаданне зразумець і прабачыць саміх сябе, а таксама тых, хто знаходзіцца побач. Гісторыя здымак і пракатЗдымкі фільма адбываліся ў Эстоніі. Праца над фільмам завяршылася ў снежні 2011 года. 26 сакавіка 2012 года ў Бабруйску ў кінатэатры «Товарищ» адбылася мясцовая прэм’ера фільма, а таксама творчая сустрэча з заслужаным артыстам Беларусі Ігарам Сігавым. У галоўных ролях
Здымачная група
Узнагароды і намінацыі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia