Самуэль Морзэ
Са́муэль Фі́нлі Брыз Мо́рзэ (27 красавіка 1791 — 2 красавіка 1872) — адзін з вынаходнікаў аднадротавага тэлеграфа, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак. Дзяцінства і адукацыяСамуэль Морзэ нарадзіўся ў Чарльзтаўне, Масачусетс у сям'і географа і пастара Джэдзідая Морзэ і Элізабет Эн Фінлі Брыз.[4] Бацька Самуэла быў прапаведнікам кальвінізму і прыхільнікам Федэралісцкай партыі ЗША. Самуэль Морзэ быў выхаваны ў кальвінісцкіх традыцыях, чаму вельмі паспрыяў Джэдзідай, які верыў, што выхаванне мусіла весціся на федэралісцкай глебе, якая захоўвала блізкія да пурытанскіх традыцыі. Пасля Акадэміі Філіпса (Эндовер, Масачусетс) Самуэль Морзэ паступіў у Ельскі каледж для атрымання дадатковых ведаў у рэлігійнай філасофіі, матэматыцы і конегадоўлі. У каледжы ён наведваў лекцыі па электрычнасці, якія праводзілі Бенджамін Сылмен і Джэрэмі Дэй. Сябе Морзэ забяспечваў сам — карцінамі. Пасля выпуску з Ельскага каледжа быў прыняты ў ганаровае таварыства Фі Бэта Капа. ТэлеграфХоць Морзэ ў першую чаргу звязваюць са стварэннем коду Морзэ, але ён зрабіў вялікі ўнёсак у вынаходніцтва электрычнага тэлеграфу як сродку сувязі на вялікіх дыстанцыях. У 1825 годзе нью-ёркскія ўлады далі ўзнагароджанне памерам $1000 на напісанне партрэту Мары-Жозэфа Ляфаета ў Вашынгтоне. Падчас напісання партрэту Морзэ атрымаў ліст ад бацькі і, прачытаўшы толькі радок «Твая любая жонка ачуньвае», адправіўся дамоў у Нью-Гэван, так і ня скончаўшы замову. Але пакуль ён прыехаў, жонка была пахаваная.[5] Засмучаны тым, што ўвесь час ён ня ведаў пра пагаршэньне стану жонкі, ён вырашыў змяніць сваю дзейнасць з мастацтва на стварэнне спосаба хуткай перадачы звестак на вялікай адлегласці.[6] Падчас марской вандроўкі дадому ў 1832 годзе пазнаёміўся з Чарльзам Томасам Джэксанам, які быў знаёмы з электрамагнетызмам. Назіраючы за эксперымэнтамі Джэксана з электрамагнітам, Морзэ распрацаваў прынцыпы аднадротавага тэлеграфа. Зноскі
Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia