Самуэль Уілкс
Самуэль Уілкс (2 чэрвеня 1824, Лондан — 8 лістапада 1911) — брытанскі ўрач і біёграф. Член многіх таварыстваў, за асабістыя дасягненні атрымаў тытул баранета. Адкрыў язвавы каліт у 1859 годзе, апісаў вузлавы дэфект валасоў Trichorrhexis nodosa. У 1857 годзе па дадзеных ускрыцця апісаў остэахандрапластычную трахеабронхапатыю. У 1868 годзе апублікаваў ментальныя сімптомы алкагольнай параплегіі, пазней названай сіндромам Корсакава. Апісаў першы выпадак міястэніі ў 1877 годзе. Пераадкрыў і пацвердзіў існаванне лімфомы Ходжкіна, аднак прызнаў прыярытэт апошняга і ўвёў ва ўжытак назву захворвання ў яго гонар. Быў адным з «трох вялікіх» урачоў, якія адначасова працавалі ў Шпіталі Гая (Guy’s Hospital). Пацярпеў ад удару, які прывёў да паралічу. Памёр у сваім доме ва ўзросце 87 гадоў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia