Самія Сулуху
Самія Хасан Сулуху (суахілі: Samia Hassan Suluhu; нар. 27 студзеня 1960) — танзанійскі палітык, якая прадстаўляе партыю Чама Ча Мапіндузі. Яна стала першай у гісторыі Танзаніі жанчынай, што заняла пасаду віцэ-прэзідэнта — пасля ўсеагульных выбараў 2015 года пры прэзідэнце Джоне Магуфулі[2], а таксама першая жанчына на пасадзе прэзідэнта краіны (з 2021)[3][4]. Была дэпутатам парламента з 2010 па 2015 год і дзяржаўным міністрам у кабінеце віцэ-прэзідэнта па пытаннях Саюза з 2010 года. Да гэтага яна займала пасаду міністра ў напалову аўтаномным рэгіёне Занзібар у адміністрацыі прэзідэнта Аману Каруме. У 2014 годзе была абрананамеснікам старшыні Устаноўчага сходу, якому даручана было падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі краіны. БіяграфіяСулуху нарадзілася ў Султанаце Занзібар. Пасля завяршэння вучобы ў 1977 годзе была прынятая на працу клеркам у Міністэрства планавання і развіцця. У 1986 годзе скончыла інстытут развіцця менеджменту (цяпер Універсітэт Мзумбе) з дыпломам у вобласці дзяржаўнага кіравання. Затым яна працавала на праекце, фінансаваным Сусветнай харчовай праграмай. Паміж 1992 і 1994 гадамі яна вучылася ва Універсітэце Манчэстэра, выпусціўшыся са ступенню магістра ў галіне эканомікі. У 2015 годзе атрымала ступень магістра ў галіне эканамічнага развіцця з дапамогай сумеснай праграмы Адкрытага ўніверсітэта Танзаніі і Універсітэта Паўднёвага Нью-Гэмпшыра. Палітыкай занялася ў 2000 годзе. Была абрана ў Палату прадстаўнікоў Занзібара і атрымала міністэрскі партфель ад прэзідэнта Амані Карумэ, стаўшы адзінай высокапастаўленай жанчынай у яго кабінеце. Пасля перавыбрання ў 2005 годзе зноў была прызначаная міністрам, але ўжо на іншую пасаду. У 2010 годзе была абрана ў Нацыянальны сход ад акругі Макундучы, атрымаўшы больш за 80 % галасоў[5]. Прэзідэнт Джакая Кікветэ прызначыў яе міністрам па справах Саюза[6]. У ліпені 2015 года кандыдат у прэзідэнты ад кіруючай сацыялістычнай партыі Чама Ча Мапіндузі Джон Магуфулі назваў яе сваім напарнікам на выбарах 2015 года[7]. Іх тандэм перамог на прэзідэнцкіх выбарах[8]. 18 сакавіка 2021 года пасля смерці Джона Магуфулі стала новым прэзідэнтам. У верасні 2021 года Самія Сулуху пацвердзіла, што мае намер балатавацца ў прэзідэнты ў 2025 годзе і такім чынам стаць першай абранай жанчынай-прэзідэнтам краіны, калі яна пераможа. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia