Санталавае дрэва
Санта́лавае дрэ́ва, сантал, сандалавае дрэва, белае, індыйскае[1] (Santalum album) — кветкавая расліна роду Сантал (Santalum) сямейства Санталавыя (Santalaceae). АпісаннеДрэва вышынёй каля 10 м, вечназялёнае, з густой кронай. Належыць да раслін-паўпаразітаў. Лісце супраціўнае. Кветкі зеленаватыя, чырвоныя, часам жоўтыя. Плод — касцянка. Драўніна цвёрдая, з жаўтавата-карычневым ядром і белай абалонай, пахучая, мае ў сабе эфірны алей (3—6 %). ПашырэннеПашырана ў Індыі, на паўвостраве Малака і астравах Малайскага архіпелага. Здаўна культывуецца ў Індыі, Кітаі і інш. Драўніна прыгожая, пахучая, цвёрдая, трывалая, устойлівая да тэрмітаў. Ідзе на мастацкія вырабы, курыльныя палачкі для рэлігійных цырымоній і інш. Алей выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. Часам тэрмінам «сандалавае дрэва» называюць дрэвы (бафія, дэрыс і інш.), якія маюць прыгожую і духмяную драўніну. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia